Жыхары Вільні выкажуць салідарнасць з ахвярамі тэракту ў Мінску

13.04.2011 14:29
Архив Редакция

У 18:00 13 красавіка каля будынка амбасады Беларусі ў літоўскай сталіцы Вільні пройдзе акцыя памяці і салідарнасці з ахвярамі тэракту ў мінскім метро. Як адзначылі ў дыпламатычным прадстаўніцтве Беларусі ў Літве, у дзень жалобы па загінулых у выніку выбуху ўсе жадаючыя з 10:00 да 17:00 могуць пакінуць запіс у кнізе спачуванняў у амбасадзе.

Пасля акцыі салідарнасці ў Вільні будзе праведзена жалобная служба ў касцёле святога Якуба і Філіпа, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Акрамя таго, акцыі салідарнасці 12 Красавіка прайшлі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Так, у Берасці ўвечары некалькі сотняў гараджан сабраліся ля сімвалічнага нулявога кіламетру на плошчы Леніна, дзе ўсклалі кветкі, запалілі свечкі і ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі хвілінай маўчання. У ходзе акцыі валанцёры Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа таксама арганізавалі збор сродкаў для рэабілітацыі пацярпелых пры выбуху, перадае БелаПАН.

У Гомелі акцыя салідарнасці прайшла на цэнтральнай плошчы Леніна. Роўна ў 17:56, праз суткі пасля трагедыі, якая здарылася сотні гараджан, якія сабраліся на плошчы, запалілі свечкі, усклалі кветкі да «нулявога кіламетра» і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр тэракту. У сераду, 13 красавіка, аналагічныя акцыі пройдуць ў некаторых іншых гарадах.

Как вам новость?
Головоломки