Жыхарка Барысава прадала сястру ў рабства

11.11.2010 15:47
Архив Редакция

Упраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама ўзбудзіла крымінальную справу па пунктах 3, 5, 8, 10 часткі 2 артыкула 181 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у дачыненні да 32-гадовай жыхаркі Барысава, якая прадала ў сэксуальнае рабства сваю стрыечную сястру. У цяперашні час вырашаецца пытанне аб яе затрыманні.

Па папярэдніх дадзеных, у красавіку 2010 года 32-гадовая жыхарка Барысава, будучы ў Грэцыі, патэлефанавала сваёй 20-гадовай стрыечнай сястры і прапанавала вельмі выгадную працу за мяжой. Жанчына выдатна ведала, што яе сястра нідзе не працуе і мае патрэбу ў сродках, у сувязі з чым і пагодзіцца на гэтую прапанову, што тая і зрабіла, перадае «Ежедневник».

Праз свае сувязі жанчына хутка аформіла ўсе дакументы для ўезду сястры ў Грэцыю. Як толькі дзяўчына апынулася за мяжой, яе прадалі ў бардэль «Ламія-Бай-Найт» у горадзе Ламія, дзе прымусілі супраць сваёй волі аказваць сэксуальныя паслугі.

Дадому дзяўчына змагла вярнуцца толькі праз сем месяцаў.

Как вам новость?
Головоломки