Жыхарка Берасця шукала наёмнага забойцу для свайго бацькі

07.12.2010 17:57
Архив Редакция

Супрацоўнікі Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі затрымалі 33-гадовую берасцейку, якая збіралася забіць ўласнага бацьку. Жанчына шукала кілера і збіралася заплаціць за забойства 74-гадовага пенсіянера пяць тысяч даляраў.

Аднак інфармацыя аб намерах жанчыны паступіла ў праваахоўныя органы, якія аператыўна правялі затрыманне злачынкі, перадае «Брэсцкі кур’ер».

Па дадзеным факце пракуратура Берасцейскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 1 арт. 13 (падрыхтоўка да злачынства) і ч. 2 арт. 139 КК Беларусі (забойства).

Как вам новость?