Жыхарка Івацэвічаў з рэўнасці зарэзала палюбоўніка

01.03.2011 16:45
Архив Редакция

Пракуратура Берасцейскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да 44-гадовай жыхаркі Івацэвічаў па ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Беларусі (забойства). Як паведаміў следчы следчага аддзелу пракуратуры Міхаіл Селех, жанчыну падазраюць у забойстве палюбоўніка, здзейсненым на глебе рэўнасці.

Па дадзеных следства, вечарам 26 лютага падазраваная прыйшла да свайго сябра, 34-гадовага мужчыны. У гэты час у яго ў гасцях знаходзілася іншая жанчына. Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў яны абедзве засталіся начаваць у кватэры мужчыны, перадае БелаПАН.

Уначы падазраваная прачнулася і выявіла свайго каханага спячым ў адным ложку з іншай жанчынай. Тады падазраваная ўзяла кухонны нож і нанесла мужчыну смяротны ўдар. Пасля гэтага яна абудзіла  32-гадовую жанчыну, якая спала побач, і выклікала хуткую дапамогу. Вынікі судова-медыцынскай экспертызы паказалі, што прычынай смерці стала колата-рэзанае раненне грудной клеткі з пашкоджаннем сэрца.

Падазраваная жанчына раней судзімая не была, спіртнымі напоямі не злоўжывае. Сама прычыну свайго ўчынку тлумачыць рэўнасцю.

Как вам новость?
Головоломки