Жыхароў Нясвіжа перад прыездам Лукашэнкі палохаюць буйнымі штрафамі

08.04.2010 09:16
Архив Редакция

У Нясвіжы рыхтуюцца да прыезду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. У горадзе ўжо некалькі дзён мясцовыя ўлады наводзяць парадак.  Ад мясцовых жыхароў да дзявятага красавіка патрабуюць прыбраць у дварах і прылеглых да іх тэрыторыях. У адваротным выпадку ўлады пагражаюць мільённымі штрафамі.

Супрацоўнікі аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва на чале з кіраўніком спраў райвыканкама разам з міліцыянерамі абыйшлі двары па вуліцы Шымко, па якой нібы  будзе рухацца картэж кіраўніка дзяржавы, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Аднаму з гаспадароў загадалі схаваць куды-небудзь жвір, што ляжыць у яго новабудоўлі, а іншаму — знесці пабудову ў двары. Па меркаванні правяральных, яна «неэстэтычна выглядае».

Как вам новость?
Головоломки