ЖКГ: дэфіцыту паліва не будзе

08.10.2010 10:25
Архив Редакция

Начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі міністэрства жыллёвага гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун заявіў, што міністэрства цалкам гатова да чарговага ацяпляльнага перыяду. У цяперашні час завяршаецца нарыхтоўка розных відаў паліва. "Дэфіцыту ў паліве не будзе", — паведаміў Анатоль Шагун.

Па словах прадстаўніка міністэрства ЖКГ, запасы мазуту склалі 23,5. тыс. тон (118% ад плана), дроваў — больш за мільён кубаметраў (83%), таксама нарыхтоўваюцца паліўныя шчэпкі, драўняныя адкіды і торф. Акрамя таго, у Беларусі сфармаваны запас рэзервовага паліва, якога ў выпадку аварыйных сітуацый на магістральных газаправодах або пры абмежаванні паставак з Расіі хопіць на дзесяць дзён працы газавых кацельняў.

Анатоль Шагун таксама паведаміў, што ў ходзе падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону замянілі 587 кіламетраў цепласетак (83% ад гадавога плану), пры гэтым практычна паўсюдна пачалі выкарыстоўваць цеплаізаляваныя трубы, што дазваляе эканоміць энергію.

Разам з тым, у міністэрстве пакуль не кажуць аб тым, як адаб’ецца магчымае падаражэнне расійскага газу на фінансава-эканамічных паказчыках прадпрыемстваў ЖКГ, і, адпаведна, на кошце паслуг ЖКГ для насельніцтва, паведамляе «Экономическая газета».

«Фармаванне тарыфаў аднесена да кампетэнцыі ўрада. Пытанне таксама ўзгадняецца з прэзідэнтам. У сабекошце паслуг ЖКГ энергарэсурсы займаюць каля 50%. Выснову можна зрабіць, — заявіў Анатоль Шагун.

Падаражэнне газу плануюць кампенсаваць мясцовым палівам

Міністэрства жыллёвай гаспадаркі Беларусі плануе кампенсаваць наступствы падаражэння газу за кошт больш актыўнага выкарыстання мясцовых відаў паліва. Іх долю ў балансе спажывання ЖКГ да канца 2012 года плануюць давесці да 50% (летась у сярэднім — 28,2%).

Разам з тым, у розных рэгіёнах краіны доля мясцовых відаў паліва ў балансе спажывання ЖКГ моцна адрозніваецца — ад 19% у Мінскай вобласці да 40% у Віцебскай і Магілёўскай

Аднак, як кажуць спецыялісты, ёсць рызыка, што рост выдаткаў на фоне падаражэлага газу можа апярэдзіць эканомію ад пераходу на дровы і торф. Так, у трэцім квартале 2010 года цана расійскага газу для Беларусі дасягнула 194 даляраў за тысячу кубаметраў супраць 150 даляраў у канцы 2009 года. У 2011 годзе расійскі «Газпром» плануе, што кошт на газ у сярэднім па годзе складзе 220 даляраў за тысячу кубаметраў.

Эксперты: рост коштаў на паслугі ЖКГ непазбежны

У сувязі з гэтым, эксперты робяць выснову аб тым, што рост цэнаў на паслугі ЖКГ непазбежны, пытанне толькі ў тым — наколькі. Між тым, у Стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу, зацверджанай пастановай Савета міністраў Беларусі 9 жніўня 2010 года, прадугледжваецца паступовы перавод усіх катэгорый спажыўцоў на 100% аплату кошту цеплавой і электраэнергіі.

Згодна з гэтым дакументам тарыфы для насельніцтва павінны цалкам пакрываць выдаткі: на прыродны газ для гатавання ежы — да 2011 года, электраэнергію — да 2013 году, ацяпленне — да 2014 годзе.

Как вам новость?