ЖКГ пачынае па-новаму абслугоўваць насельніцтва

08.04.2011 16:03
Архив Редакция

Сістэма жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі паступова пераходзіць на новыя формы абслугоўвання жылога фонду, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. Паводле яго слоў, у краіне ў сферы аказання паслуг ЖКГ працуе больш за 15 прыватных арганізацый, якія "бяруць жыллё (у асноўным элітнае — Тэлеграф) і эксплуатуюць яго самі, але без усякага перакрыжаванага субсідавання".

«Ёсць новыя формы абслугоўвання ў сферы ЖКГ, але, на жаль, пакуль іх недастаткова», — адзначыў Анатоль Калінін, перадае БелТА.

Чыноўнік паведаміў, што ў Беларусі дзейнічае каля 860 таварыстваў уласнікаў, 340 з іх утрымліваюць жыллё самастойна. Таксама функцыянуе больш за пяць тысяч ЖБК: 40% такіх дамоў абслугоўваецца самастойна, астатнія — жыллёвымі арганізацыямі.

Анатоль Калінін паведаміў, што ўлады параўноўваюць перавагі і недахопы дзяржсектару абслуговых арганізацый ЖКГ і прыватных арганізацый з мэтай увядзення канкурэнцыі ў сферы паслуг ЖКГ. Для гэтага ў двух-трох гарадах кожнай вобласці «будуць выстаўляцца паслугі ЖКГ на конкурс», а дзяржава будзе кантраляваць якасць аказаных паслуг. «Астатняе гэтыя арганізацыі будуць рабіць самі, будуць фармаваць сваю палітыку самастойна», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Как вам новость?