Журналіста абвінавацілі ў нападзе на будынак КДБ у Бабруйску

28.01.2011 09:44
Архив Редакция

Карэспандэнта выдання "Бабруйскі кур'ер" Яўгена Васьковіча, якога раней утрымлівалі ў следчым ізалятары, падазраюць у хуліганскім нападзе на будынак мясцовага аддзелу КДБ. У цяперашні час журналіста перавялі ў турму № 4, тэрмін зняволення маладога чалавека працягнулі на два месяцы. Пра гэта распавяла маці Яўгена Васьковіча Рушанія. 

Яўгена Васьковіча затрымалі 19 снежня ў Мінску падчас масавых дэманстрацыяў, ён адбыў 12 сутак арышту ў ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Пазней, 17 студзеня, журналіста арыштавалі на дзесяць сутак за хуліганства ў Магілёве, як растлумачылі яго маці ў праваахоўных органах. Затым высветлілася, што супраць Яўгена Васьковіча распачалі крымінальную справу, перадае БелаПАН.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, аб тым, што ў Бабруйску невядомыя зламыснікі закідалі будынак аддзелу Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі бутэлькамі з запальнай сумессю, стала вядома 18 кастрычніка. Па факце здарэння была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

Как вам новость?