Журналіста «Голаса Расіі» пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі

08.11.2010 17:07
Архив Редакция

Беларускі МЗС пазбавіў акрэдытацыі для працы ў Беларусі карэспандэнта радыёстанцыі «Голас Расіі» Яўгена Агурцова. Прычына для прыняцця такога рашэння ў адносінах да журналіста, які з'яўляецца грамадзянінам Беларусі, пакуль не вядомая.

«Самае лепшае выхаваўчае мерапрыемства беларускіх ідэолагаў — узорна-паказальна пакінуць чалавека без працы. Бо гэта толькі здаецца, што журналісту лёгка сарвацца з месца і пераехаць у іншую краіну. Лёгка юным, якім усё роўна, дзе пачынаць, і тым, каго ў Беларусі не трымаюць ні блізкія людзі, ні абавязацельствы. Таму з’язджаюць адзінкі. А пакінутым трэба мець нямала мужнасці, каб сумленна выконваць сваю працу, нават нягледзячы на пастаянную пагрозу яе страціць», — пракаментавала шэф-рэдактарка газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна, перадае «Беларускі партызан».

Как вам новость?