Журналістаў не пусцяць на інаўгурацыю Лукашэнкі

18.01.2011 12:42
Архив Редакция

На інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, у чацверты раз абранага прэзідэнтам Беларусі, не будуць прысутнічаць журналісты. Тым не менш, цырымонію будуць трансляваць па тэлебачанні ў прамым эфіры. Плануецца, што інаўгурацыя пройдзе ў Палацы рэспублікі ў Мінску 21 студзеня, аднак улады афіцыйна не аб'яўлялі аб даце цырымоніі.

Па традыцыі падчас цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта абраны кіраўнік дзяржавы прыносіць прысягу ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў, перадае БелаПАН.
 
Уступаючы на пасаду прэзідэнта, абраны кіраўнік дзяржавы ўрачыста клянецца «верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».

Як раней перадаваў Тэлеграф, аб магчымай даце інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі паведаміў сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік. Згодна з Канстытуцыяй краіны цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта павінна прайсці не пазней, чым праз два месяцы пасля правядзення выбараў, то бок не пазней за 19 лютага.

Как вам новость?
Головоломки