Журналістаў ВПС не пускаюць у Беларусь

30.06.2011 10:51
Архив Редакция

Міністэрства замежных спраў Беларусі анулявала адкрытыя раней візы журналістаў брытанскай вяшчальнай карпарацыі ВПС Ніка Старды і Люсі Эш. Пра гэта яны даведаліся 27 чэрвеня ад прадстаўнікоў беларускай амбасады ў Лондане. Між тым журналісты мелі акрэдытацыю МЗС Беларусі, неабходную для працы ў краіне.

Брытанскія журналісты планавалі прыехаць у Беларусь для асвятлення святкавання Дня незалежнасці, які будзе адзначацца 3 чэрвеня, паведамілі ў Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Пры гэтым журналістам ні ў беларускай амбасадзе, ні ў МЗС аб прычынах адмовы ва ўездзе ў краіну не паведамілі. Акрамя таго, у БАЖ адзначылі, што журналістам таксама параілі не звяртацца па беларускай візай ў будучыні.

Как вам новость?