З'яўленне дзяцей да 18 гадоў на дыскатэках пацягне штраф у 1,75 млн. рублёў

20.05.2010 17:43
Архив Редакция

Дэпутат пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Мікалай Андрайчук паведаміў, што на разглядзе ў парламенце знаходзіцца законапраект пра новыя папраўкі ў КаАП. Папраўкі ўключаюць у сябе дадатковы артыкул, які прадугледжвае штраф для ўладальнікаў дыскатэк на суму ад 10 да 50 базавых велічынь за з'яўленне ў начным клубе ці на дыскатэцы непаўналетніх.

Мікалай Андрайчук паведаміў, што кіраўнік КаАП аб адміністрацыйных правапарушэннях супраць грамадскага парадку і маральнасці будзе дапоўнены новым артыкулам 17.12. «Допуск на начныя дыскатэкі і ў забаўляльныя клубы непаўналетніх», які і прадугледжвае накладанне штрафу, паведамляе БелТА.
У выпадку сістэматычнага парушэння патрабаванняў заканадаўства ўладальнікаў начных забаўляльных установаў могуць пазбавіць ліцэнзіі. Абмежаванне на допуск асобаў малодшых за 18 гадоў не датычыцца тых выпадкаў, калі правядзенне мерапрыемстваў дазволена законам, напрыклад, падчас школьных выпускных вечароў.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў плануюць разгледзець законапраект аб занясенні зменаў і дапаўненняў у КаАП у першым чытанні падчас цяперашняй вясновай сесіі парламенту.

Как вам новость?
Головоломки