З'явіўся яшчэ адзін прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі

10.09.2010 11:06
Архив Редакция

Старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга бізнэсу Віктар Цярэшчанка заявіў пра сваё жаданне вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкі пост. Пра гэта распавёў яго паплечнік Арцём Шаркоў. Вядома, што сам прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі пазіцыянуе сябе як "нерадыкальны апазіцыянер".

Патэнцыйны кандыдат не ставіць перад сабой за мэту абавязкова перамагчы на выбарах. Галоўнае, па словах Арцёма Шаркова, апынуцца ў першай тройцы па выніках галасавання, паведамляе «Наша Нiва».

Віктар Цярэшчанка родам ён з Краснапольскага раёна. Атрымаў эканамічную адукацыю — спачатку ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, потым — у Міжнародным інстытуце мэнэджменту ў Кіеве. У 1992 — 2004 гадах узначальваў «Міжнародны інстытут мэнэджменту». У свой час працаваў у Адміністрацыі прэзідэнта, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання. Цяпер патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнты 60 гадоў, беспартыйны.

Гэта ўжо трэцяя спроба Віктара Цярэшчанкі стаць кіраўніком дзяржавы. Упершыню ён высунуў сваю кандыдатуру ў 1994 годзе, аднак яшчэ падчас збору подпісаў зняўся з выбараў і падтрымаў Аляксандра Лукашэнкі, які пасля і стаў прэзідэнтам. Другім разам ён высунуў сваю кандыдатуру ў 2001 годзе. Аднак тады яму не ўдалося сабраць неабходных 100 тыс. галасоў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пра сваё жаданне пазмагацца за прэзідэнцкі пост ужо заявілі некаторыя апазіцыйныя лідары. У іх ліку лідар лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч, першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў, лідар грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, лідар грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, сябра незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, былы намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, які на прэзідэнцкіх выбарах у 2006 годзе стаў адзіным кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі, пакуль не вызначыўся са сваім удзелам у цяперашняй выбарчай кампаніі. Ён збіраецца абвясціць пра сваё рашэнне пасля аб’явы дакладнай даты выбараў.

Не вызначыўся з удзелам у выбарах і апазіцыйны палітык Аляксандр Казулін. «Я магу ўдзельнічаць у выбарах толькі, калі я разумею, што можна, сапраўды, вырашаць нейкія сур’ёзныя пытанні, дасягаць выніку і прывесці да зменаў, якія наспелі ў нашым грамадстве» — абгрунтаваў сваю пазіцыю экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі.

У той жа час, некаторыя прадстаўнікі беларускай апазіцыі заявілі пра гатоўнасць байкатаваць цяперашнія прэзідэнцкія выбары. Так, партыя КХП-БНФ «Адраджэнне» пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка не мае намер удзельнічаць у будучай прэзідэнцкай кампаніі. «Выбары — без Лукашэнкі, з Лукашэнкам — байкот!», — Так ахарактарызавала сваю пазіцыю партыя.

Как вам новость?
Фото и видео

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Головоломки