Зюганаў: кіраўніцтва РФ робіць усё для разбурэння стасункаў з Беларуссю

23.07.2010 11:19
Архив Редакция

Расійскае кіраўніцтва робіць усё, каб канчаткова разбурыць міралюбныя адносіны з Беларуссю. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай заяве лідара КПРФ Генадзя Зюганава. "Чарговы газавы канфлікт кіраўніцтва Расіі з Беларуссю перайшоў у стадыю інфармацыйна-прапагандысцкай вайны", — канстатуе лідар расійскіх камуністаў.

«У апошні час шэраг расійскіх СМІ дапусцілі вострыя, а часам і абразлівыя выпады супраць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. І гэта пры тым, што Беларусь застаецца самым надзейным стратэгічным саюзнікам Расіі, а беларускі народ з’яўляецца братэрскім», — гаворыцца ў заяве, перадае БелТА.

«Падыход афіцыйнай Масквы да расійска-беларускіх стасункаў рашучым чынам супярэчыць нават уласнай знешнепалітычнай дактрыне кіруючай групоўкі РФ, — лічыць Генадзь Зюганаў. — Цалкам відавочна, што дзеянні расійскіх уладаў у дачыненні да Беларусі дыктуюцца зусім не інтарэсамі стратэгічнай бяспекі, як гэта афіцыйна дакляруецца».

«Прыходзіцца нагадваць творцам цяперашняй палітыкі РФ аб тым, што Захад старанна выбудоўвае ўздоўж межаў нашай краіны» жалезную заслону», у якую ўжо уцягнутыя дзяржавы Балтыі, Малдова і Грузія, і куды працягваюць уцягваць іншыя былыя рэспублікі СССР», — гаворыцца ў заяве.

На думку лідара КПРФ, Беларусь «у гэтых умовах застаецца адзіным надзейным саюзнікам нашай краіны на заходнім стратэгічным напрамку». «Менавіта Беларусь забяспечвае абарону расійскіх межаў на тым шляху, на якім спрадвеку на Маскву ішлі заваёўнікі. Гэта асабліва важна сёння, калі ў выніку так званай ваеннай рэформы Узброеныя сілы Расіі практычна разбураны», — адзначае Генадзь Зюганаў.

Зюганаў: расійскае кіраўніцтва зыходзіць з камерцыйных інтарэсаў расійскай алігархіі

У сваёй заяве Генадзь Зюганаў нагадаў, што «немалое значэнне для Расіі маюць гандлёва-эканамічныя сувязі з Беларуссю з улікам узаемадапаўняльнага характару нашых эканомік». «Аднак насуперак здароваму сэнсу расійскае кіраўніцтва робіць усё, каб канчаткова разбурыць міралюбныя адносіны з гэтай рэспублікай», — адзначыў лідар КПРФ.
 
«Толькі што кіруючая вярхушка РФ спісала Афганістану, які кантралюецца войскамі НАТО і з’яўляецца пад іх кіраўніцтвам асноўным пастаўшчыком гераіну ў Расію, рэшту савецкага доўгу ў памеры 891 млн. даляраў, а вось Беларусі некалькі тыдняў выкручваць рукі, патрабуючы выплаты 200 млн. даляраў пры ўласным доўгу перад Мінскам у 260 млн. даляраў. Як разумець такую «знешнюю палітыку»?», — гаворыцца ў заяве Генадзя Зюганава.

«Цалкам відавочна, што расійскія кіраўнікі ў сваёй антыбеларускай палітыцы кіруюцца класавымі інтарэсамі заходніх партнёраў, якія  ненавідзяць незалежную народную Беларусь, а таксама камерцыйнымі інтарэсамі расійскай алігархіі, якая імкнецца захапіць сучасныя беларускія прадпрыемствы, асабліва ў нафтагазавай галіне», — канстатаваў Генадзь Зюганаў.

«КПРФ асуджае палітыку ўладаў Расіі ў дачыненні да Беларусі, якая настолькі відавочна супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны, патрабуе спынення злосных нападаў на Беларусь і яе кіраўніцтва і аднаўлення жыццёва важных для Расіі добрасуседскіх стасункаў з гэтай братэрскай рэспублікай», — гаворыцца ў заяве.

Как вам новость?
Фото и видео

«Что-то не то в лесах» — На границе Беларуси и Польши заметили лису, «как из сказки», но пользователи TikTok встревожились

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Головоломки