Зюганаў папросіць Лукашэнку памілаваць фігурантаў "справы 19 снежня"

19.01.2011 15:19
Архив Редакция

У пятніцу, 21 студзеня, пройдзе інаўгурацыя прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пасля цырымоніі старшыня Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзь Зюганаў мае намер звярнуцца да беларускага лідара з просьбай аб памілаванні арыштаваных апазіцыянераў, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня ў Мінску.

Аднак кіраўнік КПРФ перакананы, што беларускія ўлады «правільна паступілі ў адносінах да тых, хто зладзіў масавыя беспарадкі ў снежні мінулага года», перадае «Расійская служба навінаў».

Генадзь Зюганаў таксама заявіў, што не падзяляе крытычных заўваг, якія паступаюць на адрас Аляксандра Лукашэнкі з Еўрасаюза.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, цырымонія ўступлення ў пасаду абранага чацверты раз прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня і пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Інаўгурацыю будуць трансляваць па ўсіх каналах беларускага тэлебачання.

Тым часам 17 студзеня ў Страсбургу пачалася Пленарная сэсія Еўрапейскага парламенту, падчас якой будзе прынятая рэзалюцыя па сітуацыі ў Беларусі. Далейшы лёс прапанаваных мераў будзе вызначацца Радай міністраў замежных спраў Еўрасаюза, пасяджэнне якога прызначана на 31 студзеня.

Рэспубліка Польшча ўжо ўвяла візавыя санкцыі супраць кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ некалькіх сотняў чыноўнікаў, якія прымалі ўдзел у пераследах апазіцыі ў сувязі з масавымі маніфестацыямі у снежні ў Мінску.

Па дадзеных юрыстаў на 18 студзеня, колькасць абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках дасягнула 32 чалавек, з іх 28 ўтрымліваюцца пад вартай, уключаючы двух грамадзян Расіі, чатыры знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. У ліку абвінавачаных — пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты. Яшчэ 17 чалавек маюць статус падазраваных.

Как вам новость?
Головоломки