Зюганаў выступіў за аб'яднанне Беларусі, Расіі і Украіны

17.08.2010 15:22
Архив Редакция

Лідар Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі, дэпутат Дзярждумы РФ Генадзь Зюганаў выступае за ўз'яднанне Расіі, Украіны і Беларусі, лічачы, што такім чынам былыя саюзныя рэспублікі будуць больш канкурэнтаздольнымі ў Еўропе і ў цэлым — у свеце. Пра гэта ён заявіў 17 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Сімферопалі.

«Я лічу: наша агульная трагедыя, што ў 1991 годзе мы не збераглі адзіную краіну. Для мяне рускія — гэта вялікаросы, маларосы і беларосы. Я лічу, што галоўная трагедыя нашых народаў — падзел, які тады адбыўся. Ён ненатуральны, анамальны, амаральны, а шмат у чым — злачынны. Таму ўз’яднанне і ўзаемадзеянне Расіі, Украіны і Беларусі для мяне з’яўляецца галоўнай стратэгічнай задачай. Невыпадкова я кожны год прыязджаю ў Крым, ва Украіну, у Беларусь і ўсё раблю для таго, каб зрасціць парваныя сасуды, вузлы і нікому не плаціць пэўнага кшталту даніну. На жаль, за той развал мы ўсе плацім жудасную, страшную даніну», — сказаў лідар КПРФ.На думку Генадзя Зюганава, у Расіі, Украіны і Беларусі не будзе «гістарычнай будучыні», калі яны не аб’яднаюцца, паведамляе Корреспондент.net.»Калі мы складаем (патэнцыялы) — мы канкурэнты (у свеце і ў Еўропе), мы ў стане мець каласальны патэнцыял і быць суб’ектамі сусветнай гісторыі. Калі не, будуць па чарзе эксплуатаваць і вялізную, багатую на нетры Расію, і шчырую Украіну, і слаўную, працавітую Беларусь — і ніякай перспектывы, што мы будзем суб’ектамі гэтай вялікай палітыкі — няма, мы будзем абслугай», — сказаў лідар КПРФ.»Я настойліва заклікаў і заклікаю расійскія, украінскія, беларускія ўлады ўсё зрабіць для таго, каб зрасціць папарваныя вузлы і сасуды», — дадаў расійскі палітык.Акрамя таго, ён лічыць, што ідэі левых не страцілі актуальнасці. «Сітуацыя на планеце на вачах лявее і чырванее, з дзвюхсот краін свету, якія трапілі ў пастку крызісу, толькі 12 за мінулы год прыбаўлялі. На першым месцы Кітай — сацыялістычны, камуністычны — у мінулым годзе плюс 9% ВУП, у гэтым годзе — 12 -15%», — сказаў Генадзь Зюганаў.На ягоную думку, Кітай з’яўляецца прыкладам таго, як можна праводзіць эфектыўныя рэформы, аб’яднаўшы ідэалы сацыялізму з «кітайскай спецыфікай», з сучасным рынкам, з дзяржаўным кіраваннем, «разумнай сацыяльнай і кадравай палітыкай».»Аказваецца, можна пад чырвоным сцягам з чырвонымі партбілетамі з сучаснымі буйнымі бізнэсоўцамі і дзяржавамі весці дзелавыя адносіны такім чынам, што краіна ператвараецца ў лідара. Яна заняла, па сутнасці, месца савецкай краіны», — заявіў лідар КПРФ.

Как вам новость?
Головоломки