Зюганаў: завадатары Плошчы павінны атрымаць па поўнай

21.01.2011 16:54
Архив Редакция

Лідар Камуністычнай партыі Расіі Генадзь Зюганаў заявіў 21 студзеня пасля інаўгурацыі прэзідэнта Беларусі, што арганізатары акцыі апазіцыі ў Мінску 19 снежня павінны адказаць за Плошча па ўсёй строгасці закона. Пры гэтым ён заклікаў улады Беларусі быць паблажлівымі ў адносінах да "заблукалых" ўдзельнікаў мітынгу.

«Да тых, хто заблукаў і нарабіў глупстваў, трэба быць паблажлівымі — паўшчуваць і адпусціць. Але тыя, хто ўдзельнічаў і плаціў, арганізоўваў, быў натхняльнікам справы, тут да канца давесці следства, і яны павінны атрымаць па поўнай», — цытуе Генадзя Зюганава БелаПАН.

На думку старшыні КПРФ, падзеі, якія адбыліся на плошчы Незалежнасці, былі «добра зрэжысаваны» заходнімі краінамі. «Аб тым, што тут у вас адбываецца, што людзі выйшлі на вуліцу, што Дом ураду быў захоплены, што ўжо сфармаваны народны ўрад, амерыканскія тэлеканалы пачалі паведамляць яшчэ днём», — распавёў у пацверджанне сваіх слоў лідар расійскіх камуністаў.

Раней Генадзь Зюганаў паведаміў СМІ, што мае намер пасля інаўгурацыі папрасіць Аляксандра Лукашэнку праявіць велікадушнасць да зняволеных апазіцыянераў. Аднак 21 студзеня заявіў, што ніякіх зваротаў больш рабіць не будзе і папрасіў разглядаць як зварот сваю заяву ў СМІ.

Как вам новость?
Головоломки