Злачынца з Ганы асудзілі ў Мінску на 13 гадоў турмы

05.05.2010 12:42
Архив Редакция

Чацвёртага траўня суд Кастрычніцкага раёна Мінску асудзіў грамадзяніна Рэспублікі Гана да 13 гадоў пазбаўлення волі. Ідрыс Даўда з'яўляўся кіраўніком міжнароднай злачыннай супольнасці, удзельнікі якой на працягу некалькіх гадоў займаліся арганізацыяй нелегальнай міграцыі жыхароў Афрыкі ў Беларусь, Расію, краіны Еўрасаюза і ЗША.

Факт існавання дадзенай крымінальнай структуры быў устаноўлены пасля камандзіроўкі ў Гану ў студзені 2009 года супрацоўнікаў МУС, паведамляе Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў міністэрства ўнутраных спраў. Разам з калегамі з ЗША і Ганы беларускія следчыя ўпершыню правялі сумеснае расследаванне крымінальнай справы на тэрыторыі Афрыканскага кантынента.
Пра факт затрымання злачынца ў сакавіку мінулага года ў Мінску пры спробе пераправіць у Заходнюю Еўропу чатырох сваіх суайчыннікаў, якія прыбылі ў Беларусь без уязных візаў, былі праінфармаваны кампетэнтныя органы ЗША і Ганы. Пасля гэтага пачалася сумесная праца праваахоўнікаў па распрацоўцы ўдзельнікаў сеткі, у якую ўваходзілі жыхары Афрыканскага кантынента, ЗША, Заходняй Еўропы, Расіі і Беларусі.
Злачынцы падраблялі, а таксама выкрадалі незапоўненыя афіцыйныя бланкі візаў і дазволаў на пражыванне многіх краінаў свету, якія ўклейваліся ў пашпарты нелегалаў са своечасовым занясеннем у іх ілжывых анкетных звестак. Кошт падробленых візаў вар’іраваўся ад дзвюх тысяч даляраў да шасці тысяч еўра. Акрамя ўдзелу ў злачыннай групе, Ідрыс Даўда абвінавачваўся ў махлярстве ў дачыненні да сваіх суайчыннікаў.

Как вам новость?
Головоломки