Злачынцы абрабавалі паштовую машыну на шэсць мільёнаў рублёў

22.03.2010 16:05
Архив Редакция

У прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама паведамілі, што невядомыя абкралі грузавы аўтамабіль, які перавозіў пошту з Мінска ў Гомель. 19 сакавіка па факце крадзяжу супрацоўнікі праваахоўных органаў узбудзілі крымінальную справу.

Кіраўніцтва РУП «Белпошта» 24 лютага звярнулася ў міліцыю з паведамленнем пра выкраданне пасылак і газет. Падчас руху з Мінска ў Гомель невядомыя, сарваўшы замок з кантрамаркай, з паштовага адсека «МАЗа» выкралі 18 унутраных пасылак прыватных і юрыдычных асоб — тры ўваходныя міжнародныя, чатыры службовыя, 13 унутраных дробных пакетаў, тры газетныя пачкі, паведамляе БелаПАН.

Па словах супрацоўнікаў міліцыі, адсутнасць допісу была выяўлена 16 лютага а 23:10 пры загрузцы аўтамабіля ў Гомелі. Шкода ад злачынства ацэнена больш чым на шэсць мільёнаў рублёў.

Как вам новость?
Головоломки