Злотнікаў: Беларусь не атрымае вялікага выйгрышу ад Мытнага саюза

05.07.2010 16:06
Архив Редакция

Эканаміст Леанід Злотнікаў, каментуючы вынікі саміту ЕўрАзЭС у Астане выказаў меркаванне, што Беларусь не атрымае вялікага выйгрышу ад ўступлення ў Мытны саюз. Пры гэтым эксперт лічыць, што "калі будуць знятыя абмежаванні па паступленні расійскіх тавараў у Беларусь, то наша прамысловасць прайграе".

Па словах эканаміста, у Расіі на душу насельніцтва прамых замежных інвестыцый назапашана ў пяць разоў больш, чым у Беларусі, асабліва ў галіне вытворчасці бытавой тэхнікі, паведамляе БелаПАН.

Леанід Злотнікаў назваў Мытны саюз замкнёнай прасторай, дзе сярэдні ўзровень імпартных пошлінаў — каля 10%. Пры гэтым, у развітых краінах ён у некалькі разоў ніжэйшы, адзначыў спецыяліст. «Гэтая замкнёная прастора будзе абмяжоўваць паступленне новых тэхналогій, танных замежных камплектуючых, якаснага абсталявання», — лічыць эксперт.
 
Акрамя таго, Леанід Злотнікаў назваў станоўчым момантам канкурэнцыю ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. «Нават, калі нашым прадпрыемствам і эканоміцы будзе горш, гэта паскорыць правядзенне рэформаў», — упэўнены Леанід Злотнікаў.

Таксама, па словах эксперта, у рамках АЭП Беларусь больш не зможа супраціўляцца свабоднаму руху расійскага капіталу і праводзіць самастойную эканамічную палітыку.

Как вам новость?