Злотнікаў: беларускія праблемы вырашаюць за кошт уключэння друкаванага станка

26.03.2010 11:30
Архив Редакция

Эксперты адзначаюць, што беларускі рубель выглядае вельмі бледна нават на фоне постсавецкіх субратоў. Эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што беларуская валюта падае хутчэй за ўсіх праз крэдытна-грашовую палітыку, якая праводзіцца ў краіне. "Я маю на ўвазе тое, што праблемы вырашаюцца за кошт уключэння друкаванага станка", — заўважыў аналітык.

«Такім чынам, павялічваецца грашовая маса, як следства — інфляцыя, кошты растуць, а рубель у адносінах да іншых валют падае», — падкрэсліў Леанід Злотнікаў, дадаўшы, што курс даляра будзе і ў далейшым залежыць ад надання беларускім уладам крэдытаў.

Па словах эканаміста Леаніда Заікі, Нацбанк, каб падтрымаць беларускі рубель у адносінах да даляра, толькі за студзень прадаў амаль на паўмільярды даляраў больш , чым купіў, паведамляе БелаПАН.

«Калі б не гэта акалічнасць, курс рубля ў адносінах да даляра быў бы яшчэ ніжэйшы. І калі нам крэдытаў не дадуць, дык прыйдзецца ўключаць друкаваны станок у большай ступені. Тады нас чакае далейшае абясцэньванне рубля», — адзначыў аналітык.

Рэдактар газеты «БДГ» Пётр Марцаў лічыць, што рэальны курс даляра на сённяшні дзень вышэй за тры тысячы рублёў. «Рэальны кошт рубля — 4,1 тыс. рублёў за даляр», — мяркуе журналіст.

Как вам новость?
Головоломки