Змагару за двары без аўто з Горадні пагражае тры гады турмы

14.09.2010 11:50
Архив Редакция

У Горадні на вуліцы Фолюш мужчына з дапамогай шыла пашкодзіў некалькі аўтамабіляў, прыпаркаваных у двары ягонага дому на спартовай пляцоўцы. Такім чынам мужчына хацеў правучыць уладальнікаў аўто, якія пакідалі свае машыны ў неналежным месцы. За хуліганства правапарушальніку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Супрацоўнікі міліцыі, якіх выклікалі жыхары найбліжэйшых дамоў, затрымалі мужчыну на месцы злачынства на гарачым, калі той, седзячы на кукішках, прабіваў пакрышку чарговага аўто. Да гэтага часу хуліган паспеў падрапаць некалькі машын і прабіць ў іх колы, перадае Блог Гродна.

Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, мужчына адважыўся на дадзенае злачынства спантанна. У адзін з вечароў ён выгульваў сабаку і заўважыў два аўтамабілі, якія незаконна стаялі на тэрыторыі спортпляцоўкі. Дзёрзкасць гаспадароў аўто настолькі раззлавала сабакавода, што той вырашыў іх правучыць. Мужчына вярнуўся дадому, узяў завостраную пад шыла адвёртку і адправіўся выконваць задуманае.

У цяперашні момант у дачыненні да правапарушальніка распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 339 КК Беларусі («хуліганства»). Мінімальнае пакаранне, якое пагражае мужчыну, — грамадскія працы або штраф, максімальнае — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Как вам новость?