Зімоўскі: прыйшоў час прыстрашыць "балота"

09.11.2010 15:35
Архив

Старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі (НДТРК) Аляксандр Зімоўскі лічыць, што ў краіне настаў час "прыстрашыць "балота"". Менавіта так кіраўнік НДТРК выказаўся на адрас беларускіх выбаршчыкаў. Аляксандр Зімоўскі перакананы, што перамога прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цяперашніх выбарах - пытанне тэхнічнае.

«Астатнія ўдзельнікі думаюць, як саскочыць і/або атрымаць у дадзенай сітуацыі профіт. Гэта справа ўсіх статыстаў», — заявіў кіраўнік НДТРК ў сваім блогу на сайце выдання «Беларускія навіны».

Разам з тым Аляксандр Зімоўскі адзначыў, што «доля тых, хто за месяц да выбараў не вызначыўся, — рэкордная за ўсе 16 гадоў найноўшай гісторыі «Беларусі сінявокай», нягледзячы на тое, што «абяцана усё што можна». «Гаворка пра рэальнае арганізацыйнае і прапагандысцкае фіяска, а не пра фуфло, якое прэзентуецца непатрабавальнай публіцы», — растлумачыў кіраўнік НДТРК.

Менавіта для таго, каб падняць упаўшы рэйтынг беларускага лідара кіраўнік Аляксандр Зімоўскі і прапануе «прыстрашыць «балота»». «Што, зноў талонаў захацелі? Забыліся, як улада валялася ў гразі? Змёрзлыя на пуцях паравозы, рускія на чамаданах, лапці забылі? Не забылі? Ну, дык вось. Прашу ў кабіны», — заявіў кіраўнік НДТРК.

Як раней перадаваў Тэлеграф, паводле дадзеных штотыднёвага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага 18-20 кастрычніка 2010 года Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя былі прагаласаваць 66,2% удзельнікаў апытання. Толькі 2% рэспандэнтаў заявілі, што ўдзельнічаць у выбарах не будуць.