Знешні доўг Беларусі за жнівень вырас на 13% да 9,45 млрд. даляраў

30.09.2010 11:58
Архив Редакция

Дзярждоўг Беларусі на 1 верасня 2010 года дасягнуў 37 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 21,6% з пачатку года, у тым ліку на 10,1% за жнівень. Пры гэтым знешні дзярждоўг у рублёвым эквіваленце вырас на 26,3% за восем месяцаў 2010 года (у тым ліку на 13% за жнівень) да 28,4 трлн. рублёў (9,45 млрд. даляраў), сведчаць дадзеныя Міністэрства фінансаў Беларусі.

Аб’ём унутранага дзярждоўгу склаў 8,5 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 8,3% з пачатку года (у тым ліку на 1,4% за жнівень), перадае АФН.

У структуры дзярждоўгу абавязак цэнтральнага ўрада дасягнуў 30,1 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 21,8% з пачатку года (у тым ліку на 12% за жнівень). Доўг суб’ектаў гаспадарання, гарантаваны ўрадам, склаў 6,9 трлн. рублёў, павялічыўшыся на 20,6% за студзень-жнівень (у тым ліку на 2,4% за жнівень).

Как вам новость?