Зніклых у Віцебску хлопчыкаў пятыя суткі шукаюць сотні чалавек

29.03.2011 14:43
Архив Редакция

Пятыя суткі ў Віцебску шукаюць двух зніклых хлопчыкаў Ігара Галімскага і Уладзіслава Юрава. Да пошукаў акрамя некалькіх сотняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў падключыліся дзясяткі добраахвотнікаў. Радыюс пошукаў пашырылі — хлопчыкаў шукаюць не толькі ў мікрараёне, дзе яны пражываюць, але і па ўсім Віцебску, у прыгарадных вёсках, дачных пасёлках, лесапалосах. 

Начальнік Чыгуначнага РАУС Віцебска Аляксандр Чарняўскі паведаміў, што праваахоўнікі адпрацоўваюць ўсе магчымыя версіі. Акрамя асабістага складу Віцебскага РАУС (каля 150 чалавек) да пошуку хлапцоў падключыўся асабісты склад Віцебскага гарнізона ўнутраных спраў. Штодня вадалазы абследуюць дно ракі Заходняя Дзвіна, якая працякае недалёка ад дамоў, дзе жывуць зніклыя хлопчыкі, праводзіўся аблёт тэрыторыі на верталёце, перадае БелТА. 
Міліцыянты абследуюць ўсе магчымыя закінутыя будынкі, падвалы, люкі, гарышчы і па выніках пошукаў складаюць рапарты. Арыентоўку на зьніклых школьнікаў разаслалі ва ўсе раённыя аддзелы міліцыі, а таксама распаўсюдзілі сярод вадзіцеляў рэйсавых аўтобусаў. 
З 29 сакавіка інфармацыя пра зніклых дзяцей транслюецца на вялікіх экранах, усталяваных у цэнтры Віцебска — на плошчах Свабоды і Перамогі. 
Аляксандр Чарняўскі выказаў асаблівую падзяку добраахвотнікам, якія падключыліся да пошукаў зніклых хлопцаў. Многія віцябляне самастойна раздрукоўваць і расклейваюць улёткі з арыентоўкамі на хлопчыкаў. У той жа час прыцягваць добраахвотнікаў непасрэдна да абследавання месцаў, дзе патэнцыйна могуць знаходзіцца дзеці, начальнік РАУС Віцебска не лічыць магчымым, бо ў людзей няма для гэтага неабходнага вопыту і тэхнікі пошуку. Тым не менш, Аляксандр Чарняўскі запэўніў, што вышук хлопчыкаў не спыніцца да таго часу, пакуль іх не знойдуць. 
Як ужо паведамляў Тэлеграф, паведамленне аб знікненні двух дзяцей 2002 і 2003 гадоў нараджэння паступіла ў Чыгуначны РАУС Віцебска 24 сакавіка вечарам. Па словах бацькоў, дзеці каля 15:00 сышлі з дому і да гэтага часу не вярнуліся. 
  
Людзей, якія валодаюць інфармацыяй пра месцазнаходжанне дзяцей, супрацоўнікі міліцыі просяць звяртацца па тэлефонах у Віцебску 36 25 52, 36 50 83, 8 (0295) 141 181, або 102. 
  
1) Галімскі Ігар Русланавіч (правае фота), 2002/07/04 года нараджэння, адрас пражывання: Віцебск, вуліца Ленінградская, 190. Прыкметы: на выгляд восем гадоў, рост 160 сантыметраў, хударлявага целаскладу, вочы карыя, валасы прамыя цёмна-русыя. Быў апрануты: дублёнка карычневага колеру, шапка вязаная чорнага колеру з мультыплікацыйным малюнкам, швэдар сіні шэрыя нагавіцы, боты зімовыя чорнага колеру, заплечнік чорны з аранжавымі ўстаўкамі. Асаблівыя прыкметы: на правай руцэ ў раёне вялікага пальца след ад апёку. 
2) Юраў Уладзіслаў Эдуардавіч (левае фота), 2003/01/19 года нараджэння, адрас пражывання: Віцебск, вуліца Данукалава, 29. Прыкметы: на выгляд восем гадоў, рост 140 сантыметраў, хударлявага целаскладу, вочы блакітныя, валасы прамыя светла — русыя. Быў апрануты: шапка вязаныя цёмна-сіняга колеру з лагатыпам пума, куртка з капюшонам падоўжаная аранжавага колеру з блакітнымі ўстаўкамі на грудзях, джынсы сіняга колеру, боты чорнага колеру з аранжавымі палоскамі на маланцы. Асаблівыя прыкметы: шнар пад левай брывом. 

Как вам новость?
Головоломки