Золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся за тры месяца на 7,5%

07.04.2010 13:59
Архив Редакция

За першыя тры месяцы цяперашняга года золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся на 421,4 млн. даляраў (ці на 7,5%) з 5,65 млрд. даляраў на пачатак года. Паводле стандартаў, разлічаных МВФ, на першага красавіка міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 6,07 млрд. даляраў, павялічыўшыся за сакавік на 496,7 млн. (ці на 8,9%).

Рост золатавалютных рэзерваў стаў магчымым дзякуючы апошняму траншу крэдыту МВФ у памеры 670 млн. даляраў, які паступіў у Беларусь у канцы сакавіка. Без уліку крэдыту МВФ ЗВР за сакавік зменшыліся на 170 млн. даляраў, паведамляе АФН.

У структуры ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 3,02 млрд. даляраў, павялічыўшыся з пачатку 2010 года на 504,5 млн. (ці на 20%) у тым ліку за сакавік на 292,6 млн. даляраў (ці на 10,7%).

Іншыя актывы за мінулы месяц выраслі на 198,4 млн. даляраў (ці на 13,6%) да 1,65 млрд. даляраў па стане на першага красавіка. Аднак у цэлым з пачатку цяперашняга года іх аб’ём зменшыўся на 75,3 млн. даляраў (ці на 4,3%).

Як паведамляецца, аб’ём манетарнага золата павялічыўся на 11 млн. даляраў (ці на 1,3%) за сакавік і на першага красавіка склаў 831,7 млн. даляраў, у той час як на пачатак года 821,1 млн. даляраў.

У сваю чаргу, адмысловыя правы запазычання (СДР) паводле дадзеных на першага красавіка склалі 560 млн. даляраў супраць 578,4 млн. на пачатак 2010 года.

Как вам новость?