Золатавалютныя запасы Беларусі з пачатку года скараціліся на 20%

10.03.2011 10:12
Архив Редакция

Паводле дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, міжнародныя рэзервовыя актывы краіны, разлічаныя па стандартах Міжнароднага валютнага фонду, за люты 2011 года знізіліся на 319,4 млн. даляраў (7,4%) і склалі 1 сакавіка 2011 года крыху больш за чатыры мільярды даляраў. Такім чынам, з пачатку года золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі знізіліся на 20% — больш чым на мільярд даляраў.

На 1 студзеня 2011 года міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі складалі больш за пяць мільярдаў даляраў. За студзень ЗВР зменшыліся на 687,7 млн. даляраў (13,7%), перадае АФН.

У структуры ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце на 1 сакавіка складалі 1,2 млрд. даляраў. За студзень-люты яны скараціліся на 32,8% (626,4 млн. даляраў). Аб’ёмы манетарнага золата з пачатку года скараціліся на 339,1 млн. даляраў (21,2%) і на 1 сакавіка склалі 1,2 млрд. даляраў. Іншых актываў да 1 сакавіка стала на 5,7% (54,8 млн. даляраў) менш, чым 1 студзеня, — усяго 900,7 млн. даляраў.

Спецыяльныя правы пазычання, наадварот, павялічыліся з 567,7 млн. даляраў да 580,9 млн. даляраў.

За 2010 год, як ужо паведамляў Тэлеграф, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па стандартах МВФ, знізіліся на 621,8 млн. даляраў (11%), нягледзячы на тое, што грашова-крэдытная палітыка прадугледжвала іх рост на 0,5 — 1,8 млрд. даляраў.

Між тым, урад Беларусі плануе, што ў 2011 годзе прырост золатавалютных рэзерваў краіны складзе 1,2 млрд. даляраў. У Нацбанку лічаць, што паспяховасць дасягнення такога паказчыка прадыктавана сумеснай працай, якую праводзіць урад і Нацыянальны банк па структурным пераўтварэнні і мадэрнізацыі эканомікі, па зніжэнні адмоўнага сальда знешняга гандлю».

Как вам новость?
Головоломки