Ізраіль можа адмяніць візы для беларусаў

17.12.2010 09:47
Архив Редакция

Ізраіль можа адмяніць візы для грамадзян Беларусі, паведамілі ў амбасадзе Ізраіля ў Беларусі. Паводле інфармацыі ізраільскага дыпламатычнай місіі, штогод Ізраіль наведвае каля 18-20 тыс. беларусаў. Адмена візаў садзейнічала б больш актыўнаму развіццю двухбаковых сувязяў, у тым ліку турыстычных.

Акрамя таго, у ізраільскім пасольстве не выключылі магчымасці таго, што ў 2011 годзе прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс, які з’яўляецца выхадцам беларускай вёскі Вішнева Валожынскага раёна, наведае Беларусь, перадае БелТА.

Пытанне аб магчымым візіце ізраільскага лідэра ўжо закраналася раней, аднак пакуль гаворка не ідзе аб канкрэтных тэрмінах прыезду Шымона Перэса ў Беларусь.

Как вам новость?