Ізраіль высылае ў Беларусь спецыяльнае абсталяванне

12.04.2011 15:46
Архив Редакция

Раніцай 13 красавіка ў Мінск прыбудзе адмысловая група спецыялістаў з Ізраіля, каб аказаць неабходную дапамогу беларускім калегам. Аб гэтым карэспандэнту Тэлеграфа 12 красавіка паведаміў часовы павераны ў справах амбасады Ізраіля ў Беларусі Асаф Браха. Паводле яго слоў, па прыбыцці ў Беларусь проста з аэрапорта калона з ізраільскімі экспертамі і абсталяваннем адправіцца да месца здарэння.

Асаф Браха паведаміў, што ў склад дэлегацыі ўвайшлі спецыялісты па выбуховай справе, крыміналісты, а таксама афіцэр-медык з тылавой службы арміі абароны Ізраіля, які мае вялікі досвед лячэння параненых у тэрактах. Ён жа з’яўляецца афіцыйным кіраўніком місіі. Толькі тыдзень таму ваенны лекар вярнуўся з Японіі, дзе браў удзел у ліквідацыі наступстваў землятрусу.

Па словах Асафа Браха, Ізраіль, улічваючы шматгадовую гісторыю барацьбы з тэрорам, адчувае асаблівую патрэбу працягнуць руку дапамогі беларускаму народу. «Тэрор — гэта зброя варвараў і баязліўцаў, ад якой церпяць нявінныя людзі», — заявіў часовы павераны ў справах амбасады Ізраіля ў Беларусі.

Асафа Браха таксама адзначыў дапамогу авіякампаніі «Белавія», якая арганізавала дастаўку з Ізраіля ў Мінск не толькі людзей, але і цяжкога абсталявання.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, раней адбылася тэлефонная размова паміж міністрамі замежных Беларусі і Ізраіля, у ходзе якой ізраільскі бок не толькі выказаў свае спачуванні з нагоды трагедыі ў Мінску, але і заявіў аб гатоўнасці прадставіць Беларусі неабходную дапамогу.

Как вам новость?
Головоломки