Ізраільскія спецыялісты: не трэба падазраваць у кожным тэрарыста

14.04.2011 17:21
Архив Редакция

Знаходзячыся ў метро, людзям не трэба ў кожным пасажыры падазраваць патэнцыйнага тэрарыста. Пра гэта заявіў камандзір медыцынскага аддзелу ізраільскай арміі Морыс Батумскі, які ўваходзіць у склад ізраільскай групы спецыялістаў, якія прыбылі ў Мінск для аказання дапамогі беларускім медыкам і крыміналістам у сувязі з тэрактам.

«Я думаю, няма ні адной краіны свету, у якой навучыліся б распазнаваць, як выглядае патэнцыйны тэрарыст. Не існуе нейкага канкрэтнага адзення тэрарыста або нацыянальнай прыналежнасці — нічога такога. Гэта вельмі карпатлівая праца спецслужбаў, каб зразумець, што гэты чалавек небяспечны, а вось той — не», — сказаў ён 14 красавіка падчас канферэнцыі ізраільскай дэлегацыі ў беларускай сталіцы.

Ізраільскія спецыялісты: мы вучыліся ў беларускіх лекараў

Доктар Элон Гласберг, які з’яўляецца кіраўніком аддзелу траўмы ізраільскай арміі, паведаміў, што за тры дні ізраільскія медыкі наведалі тры больніцы, сёння сустракаліся з калегамі з лякарні хуткай дапамогі. «Мы азнаёміліся з тым, як у Беларусі аказваецца меддапамога такім пацярпелым. Не было патрэбы ў аперацыйным умяшанні з нашага боку, паколькі такая дапамога пацярпелым аказвалася, таму мы больш вучыліся»,-сказаў ён.

«Нягледзячы на тое, што атака была вельмі жорсткай. Многія жыцці ўдалося выратаваць дзякуючы таму, што неабходная дапамога аказвалася на месцы, а затым — у лякарнях», — дадаў старшыня ізраільскай асацыяцыі траўмы Ёрам Кляйн.

Па словах Элона Гласберга, звычайна пацярпелыя ад тэракту атрымліваюць, акрамя звычайных траўмаў, траўмы выбухной хвалі і аскепкавыя.

Как вам новость?