ЗША асудзілі дзеянні беларускіх уладаў супраць кампаніі "Гавары праўду!"

25.05.2010 16:12
Архив Редакция

Злучаныя Штаты Амерыкі выступілі з асуджэннем дзеянняў беларускіх уладаў супраць актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», ператрусы ў кватэрах якіх прайшлі 18 траўня. Пра гэта заявіў часовы павераны ЗША ў Беларусі Марк Башэты.

«На жаль, дадзеныя дзеянні ў чарговы раз дэманструюць спробы, накіраваныя на далейшае абмежаванне свабоды аб’яднанняў і слова ў Беларусі. Як мы ўжо адзначалі раней, паляпшэнне адносінаў паміж ЗША і Беларуссю можа адбыцца толькі пры выкананні ўладамі асноўных правоў грамадзян Беларусі», — цытуе БелаПАН словы часовага паверанага ЗША.
Як раней паведамляў Тэлеграф, пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Беларусі Іспанію, якая старшынюе ў Еўрасаюзе, таксама выступіла з заявай з нагоды дзеянняў беларускіх уладаў у дачыненні да грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». 
«Мы залікаем ўлады забяспечыць свабоду слова, свабоду доступу да інфармацыі і свабоду збораў, прадугледжаныя артыкуламі 33, 34 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», — гаварылася ў заяве.
18 траўня прайшлі масавыя вобшукі ў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл па ўсёй краіне. Таксама прайшлі ператрусы ў мінскім офісе кампаніі «Гавары праўду!» і на кватэрах яе актывістаў.

Как вам новость?
Головоломки