ЗША і ЕС: выкананне мандата офіса АБСЕ ў Мінску не завершана

05.01.2011 12:43
Архив Редакция

Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і дзяржаўны сакратар ЗША Хілары Клінтан 4 студзеня выказалі шкадаванне ў сувязі з адмовай беларускіх уладаў працягнуць мандат Офіса АБСЕ ў Мінску. На іх думку, крытычная місія ацэнкі АБСЕ прэзідэнцкіх выбараў паказала, што выкананне мандата не завершана.

Як паведамілі карэспандэнту Тэлеграфа ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі, Кэтрын Эштан і Хілары Клінтан яшчэ падкрэслілі, што выбары і іх наступствы, такія як утрыманне пад вартай экс-кандыдатаў у прэзідэнты, новыя затрыманні і ператрусы СМІ, з’яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратыі ў Беларусі.

Прадстаўнікі ЕС і ЗША заклікалі неадкладна вызваліць усіх затрыманых, а таксама выконваць усе абавязацельствы, узятыя на сябе Беларуссю ў рамках АБСЕ, шляхам рэфармавання заканадаўчага працэсу і забеспячэння большай павагі правоў чалавека.

Палітыкі адзначылі, што АБСЕ правяла важную работу па істытуцыянальным развіцці Беларусі, садзейнічала забеспячэнню вяршэнства права ў краіне. «ЕС і ЗША захоўваюць зацікаўленасць у тым, каб садзейнічаць Беларусі ў выкананні сваіх абавязацельстваў у рамках АБСЕ ў сферы правоў і фундаментальных свабод чалавека», — паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки