ЗША падоўжылі мараторый на санкцыі супраць прадпрыемстваў "Белнафтахіма"

01.12.2010 11:34
Архив Редакция

Дзяржаўны дэпартамент і міністэрства фінансаў Злучаных штатаў Амерыкі ў чарговы раз працягнулі дзеянне мараторыя на прымяненне санкцый у дачыненні да двух прадпрыемстваў беларускага канцэрну "Белнафтахім" — ААТ "Полацк-Шкловалакно" і ААТ "Лакафарба". Пра гэта 30 лістапада паведамілі ў Дзярждэпартаменце ЗША.

Дзярждэпартамэнт і міністэрства фінансаў ЗША ўнеслі адпаведныя папраўкі ў правілы ўжывання санкцый у дачыненні да Беларусі, падоўжыўшы ліцэнзію на ажыццяўленне ўгодаў з амерыканскімі кампаніямі да 31 траўня 2011 года.

Разам з тым усе астатнія санкцыі ЗША, уведзеныя ў чэрвені 2006 года ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», застаюцца ў сіле. Упершыню паўгадовы мараторы на прымяненне санкцый у дачыненні да беларускага нафтахімічнага канцэрну ўлады ЗША ўвялі ў верасні 2008 года, і цяпер працягваюць яго дзеянне ўжо ў пяты раз.

У той жа час санкцыі ў дачыненні да 16 беларускіх чыноўнікаў, якім улады ЗША забараняюць ўязджаць у краіну, па-ранейшаму застаюцца ў сіле. «Нашы санкцыі будуць змяняцца ў адпаведнасці з дзеяннямі беларускіх уладаў у сферы дэмакратыі і правоў чалавека. На нашыя рашэнні паўплывае, у тым ліку і правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года», — адзначылі ў Дзярждэпартаменце ЗША.

Как вам новость?
Головоломки