ЗША павялічаць дапамогу беларускай апазіцыі на 30%

28.01.2011 11:10
Архив Редакция

У падкамітэце Сената ЗША па справах Еўропы 27 студзеня адбыліся слуханні па Беларусі. З заявай на слуханнях выступіў памочнік дзяржсакратара Філіп Гордан, які прапанаваў увесці санкцыі супраць беларускіх уладаў і адначасова з гэтым павялічыць дапамогу няўрадавым арганізацыям краіны. Паводле яго слоў, у 2010 годзе на падтрымку беларускай апазіцыі выдзелілі 11 млн. даляраў. 

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, дадзеныя сродкі плануецца выдаткаваць на «падтрымку грамадзянскай супольнасці, доступ да інфармацыйнай і палітычнай канкурэнцыі, стварэнне магчымасцяў для больш цеснага ўзаемадзеяння грамадзян Беларусі са знешнім светам». Дапамогу ад ЗША змогуць атрымаць апазіцыйныя юрысты, прафсаюзы, моладзевыя экалагічныя аб’яднанні, палітычныя партыі і арганізацыі, бізнэс-асацыяцыі, экспертныя групы, недзяржаўныя друкаваныя і электронныя СМІ, якія вяшчаюць як у Беларусі, так і з-за яе межаў. Канкрэтныя прапановы аб дапамозе апазіцыйным арганізацыям і няўрадавым СМІ будуць абвешчаныя 2 лютага на канферэнцыі ў Варшаве (Польшча).

Разам з тым, Злучаныя Штаты маюць намер увесці шэраг санкцый супраць уладаў Беларусі. У прыватнасці, яны маюць намер прадоўжыць забарону на адносіны рэзідэнтаў ЗША з даччынымі кампаніямі «Белнафтахіма», пашырыць спіс неўяздных беларускіх чыноўнікаў, увесці дадатковыя фінансавыя санкцыі супраць беларускіх фізічных і юрыдычных асобаў. Як адзначыў Філіп Гордан, дзеянні ЗША у дачыненні да Беларусі будуць каардынавацца з Еўрапейскім саюзам.

Гордан: выбары ў 2010 годзе былі больш дэмакратычнымі, чым у 2006 годзе

Аднак, памочнік дзяржсакратара ЗША паведаміў, што ў прамінулай ў 2010 годзе выбарчай кампаніі ў Беларусі былі прыкметныя паляпшэнні ў параўнанні з выбарчай кампаніяй 2006 года. Аднак, па яго словах, адсутнасць празрыстага падліку галасоў амаль у палове выпадкаў было прызнана як «дрэннай або вельмі дрэннай».

Філіп Гордан таксама адзначыў, кажучы пра разгон уладамі мітынгу апазіцыі 19 снежня, што адбылося ў 21-м стагоддзі ў Еўропе «выклікае асаблівую трывогу». «Магчыма, мы ніколі не даведаемся ўсіх фактаў аб тым, што ж адбылося той ноччу, але мы ведаем адно: рэакцыя ўрада была жорсткай, а яго наступныя дзеянні можна інтэрпрэтаваць толькі як кампанію па прыгнёце апазіцыі і гвалтоўным паслабленні грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ», — заявіў памочнік дзяржсакратара ЗША.

Как вам новость?
Головоломки