ЗША высунулі ўльтыматум уладам Беларусі

24.01.2011 17:18
Архив Редакция

Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Томас Меліа заявіў падчас свайго візіту ў Мінск 24 студзеня, што афіцыйны Мінск яшчэ можа пазбегнуць увядзення Вашынгтонам санкцый у адказ на разгон дэманстрацыі 19 снежня. Для гэтага, паводле яго слоў, уладам Беларусі трэба вызваліць усіх арыштаваных пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Акрамя таго, зазначыў прадстаўнік дзярждэпа, беларускія ўлады павінны зняць з апазіцыянераў усе абвінавачванні, якія былі вылучаныя ў сувязі з падзеямі вакол мінулых выбараў, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

У адваротным выпадку Вашынгтон мае намер увесці кропкавыя санкцыі ў дачыненні да беларускага кіраўніцтва, сказаў Томас Меліа. «Любыя санкцыі, якія могуць быць аб’яўлены ў адносінах да дзяржаўных чыноўнікаў ці дзяржаўных прадпрыемстваў будуць накіраваны на тых, хто непасрэдна прымаў удзел у рэпрэсіях і прыгнечанні палітычнай волі. Яны не будуць накіраваныя на тое, каб стварыць складаныя эканамічныя ўмовы для народа Беларусі», — падкрэсліў ён.

Аб тым, якія менавіта санкцыі плануюць увесці ЗША і ці наогул будуць уводзіцца санкцыі, будзе абвешчана ў бліжэйшыя дні, паведаміў памочнік дзяржсакратара і дадаў, што санкцыі ў любым выпадку будуць узгоднены з Еўрасаюзам. «У Брусэлі і Вашынгтоне ідуць абмеркаванні, якой павінна быць наша рэакцыя. Мы штодня знаходзімся на сувязі з саюзнікамі адносна нашай рэакцыі, яна будзе гарманізавана», — сказаў Томас Меліа.

Как вам новость?