ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх банкаў, якія працуюць у Беларусі

04.08.2010 10:29
Архив Редакция

Міністэрства фінансаў ЗША 3 жніўня ўнесла ў спіс кампаніяў, да якіх прымяняюцца аднабаковыя санкцыі, яшчэ 21 іранскую кампанію, якая працуе ў сферы фінансаў, страхавання, інвестыцыяў, здабычы карысных выкапняў і прамысловасці. Сярод іншых кампаніяў санкцыі ўведзены і супраць двух іранскіх банкаў, зарэгістраваных у Беларусі.

Банкі Onerbank і Банк гандлёвы капітал, зарэгістраваныя ў Беларусі, трапілі ў спіс праз тое, што, па сцвярджэнні мінфіна ЗША, яны кантралююцца іранскімі банкаўскімі структурамі, перадае РИА «Новости».

Аднабаковыя амерыканскія санкцыі будуць прымяняцца і да двух іранскім банкаў — Export Development Bank of Iran і Sina Bank. Да гэтага ЗША ўжывалі санкцыі да 17 іранскіх банкаў.
 
Акрамя таго ў спіс трапілі страхавыя кампаніі Iran Foreign Investment Company, а таксама IFIC Holding і IHAG Traiding, размешчаныя ў Германіі. Пад санкцыі падпалі таксама 14 здабываючых і даследчых кампаніяў. Міністэрства фінансаў ЗША рэкамендуе ўсім амерыканскім грамадзянам і кампаніям спыніць усе ўгоды з гэтымі іранскімі арганізацыямі.

Как вам новость?