ЗША занепакоеныя прысудам Аўтуховічу

11.05.2010 10:28
Архив Редакция

Пасольства ЗША ў Беларусі выказала занепакоенасць прысудам, вынесеным Вярхоўным судом па "справе Аўтуховіча" шостага траўня. "Існуюць прычыны сумнявацца ў належным правядзенні гэтага працэсу ў тым, што тычыцца грамадзянскіх правоў Мікалая Аўтуховіча і астатніх удзельнікаў працэсу", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве пасольства.

«У дадзеным і іншых выпадках мы ўвесь час падкрэслівалі беларускім уладам важнасць выканання належнай прававой працэдуры, — цытуе дакумент БелаПАН. — Мы спадзяваліся, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць гэтую магчымасць, каб прадэманстраваць выкананне належнай прававой працэдуры і незалежнасць судовай сістэмы».
Пасольства ЗША заявіла, што «паляпшэнне адносінаў Злучаных Штатаў Амерыкі з Беларуссю можа адбыцца толькі тады, калі беларускія ўлады прадэманструюць большую павагу асноўных правоў чалавека». 
Як раней паведамляў Тэлеграф, суд прысудзіў Мікалая Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцам пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, Уладзіміра Асіпенку — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а Аляксандра Ларына — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яшчэ адзін абвінавачваны па справе — падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Казлоў атрымаў два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Как вам новость?
Головоломки