Зводны атрад МНС вярнуўся ў Беларусь з Расіі

23.08.2010 10:17
Архив Редакция

20 жніўня асабісты склад і спецтэхніка зводнага атрада МНС Беларусі вярнуліся з тушэння пажараў у Расіі і прыбылі ў свае падраздзяленні. На працягу двух тыдняў 143 чалавекі і 25 адзінак тэхнікі з Беларусі ў кругласутачным рэжыме тушылі пажары ў Разанскай вобласці Расіі.

За гэты час беларускія ратавальнікі абаранілі ад магчымага распаўсюду гарэння населеныя пункты Кудам, Лопух, Крывуша, Малінаўка, Рабінаўка, Цюкава Разанскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Беларускія пажарныя таксама ліквідавалі 98 лясных і 24 тарфяныя пажары, 49 ўзгаранняў сухой расліннасці на агульнай плошчы 188 гектараў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 16 жніўня верталёт МІ-8 зводнага атрада МНС Беларусі вылецеў з Тамбоўскай вобласці, дзе ён быў задзейнічаны ў тушэнні лясных і тарфяных пажараў. 17 жніўня верталёт вярнуўся на аэрадром базавання Ліпкі.

Знаходзячыся ў Расіі з 5 жніўня, экіпаж паветранага судна ажыццявіў 31 вылет на тушэнне прыродных пажараў, выратаваў ад знішчэння агнём некалькі вёсак, ажыццявіў 146 зліваў вады. Агульны налёт склаў больш за 34 гадзіны.

Как вам новость?
Головоломки