«Рэчыцкае» і LSTR выпусцілі сумесную лінейку адзення

Пры стварэнні прынта дызайнер натхняўся візуальным вобразам і

LSTR Adzieńnie выпусціў лімітаваную калекцыю адзення ў калабарацыі з брэндам піва «Рэчыцкае». Галоўнай тэмай лінейкі стала павага.

Пры стварэнні прынта дызайнер натхняўся візуальным вобразам і каштоўнасцямі «Рэчыцкага». Асаблівы акцэнт быў зроблены на павазе — галоўнай каштоўнасці брэнда. Павага і любоў да Беларусі, павага да прадукту і спажыўцоў, якія транслюе брэнд «Рэчыцкае», ляглі ў аснову своеасаблівага візуальнага сімвала — герба «Павага». Галоўным героем герба стаў бусел, які з’яўляецца не толькі сакральным сімвалам нашай краіны, але і часткай візуальнага кода брэнда «Рэчыцкае».

У калекцыю ўвайшлі футболкі, лонгслівы і шоперы. Гэта лімітаваная лінейка, таму пакуль нічога з яе купіць нельга — толькі выйграць у розыгрышы ў аднаго з блогераў. Пра старт продажаў калекцыі «Павага» брэнд «Рэчыцкае» паведаміць дадаткова ў сваім Iнстаграм.

Мы даўно хацелі выпусціць сумесную лінейку адзення, якая была б заснавана на каштоўнасцях і вобразе брэнда «Рэчыцкае», але хацелася, каб гэта было не проста брэндзiраванае адзенне, а вартая рэч з сэнсам, пазіцыяй і каштоўнасцямі. Нам важна, каб нашу вопратку сапраўды хацелася насіць, і мы вырашылі, што LSTR ідэальна падыдзе нам як партнёр. Нам вельмі падабаецца, як брэнд працуе з сэнсамі ў сваіх візуалах, і прыўнесці ў прынты LSTR ідэі і каштоўнасці «Рэчыцкага» даўняя мара. «Рэчыцкае» брэнд, які паважае свайго спажыўца. Важным элементам нашай калекцыі сталі персаналізаваныя словы павагі. Кожная футболка атрымалася ўнікальнай, таму што ўсіх нас паважаюць па-рознаму і за нешта сваё, — адзначыў Дзмітрый Ешчык, брэнд-мэнэджэр «Рэчыцкага».

Акрамя таго, «Рэчыцкае» першым сярод піўных брэндаў размясціла на этыкетцы тэрмаметку, якая змяняе колер, калі піва астуджаецца да ідэальнай тэмпературы. Навінкай, якую выпусцілі пад першай этыкеткай з тэрмаметкай, стала «Рэчыцкае EXPORT» — піткі лагер для аматараў лёгкага піва.

«Рэчыцкае» — брэнд, які сапраўды ганарыцца сваёй радзімай, шануе сваю культуру і якасна робіць сваю справу, — пракаментаваў Ілля Аксёнаў, заснавальнік LSTR Adzieńnie. — Нам было цікава працаваць над сумеснай лінейкай адзення. Новы прынт класна перадае галоўную каштоўнасць брэнда — павагу.