15 апазіцыянераў і шэсць сілавікоў прыйшлі на мітынг у Курапаты

01.03.2011 12:27
Архив Редакция

У панядзелак, 28 лютага, ва ўрочышчы Курапаты апазіцыя ўшанавала ахвяраў сталінізму. У акцыі, якая праходзіць штомесяц 29-га чысла (у лютым — 28-га), прынялі ўдзел 15 чалавек. На аддаленні за імі назіралі шэсць супрацоўнікаў МУС і КДБ. Удзельнікі памінання сярод іншага заклікалі грамадзян Беларусі быць салідарнымі з зняволенымі апазіцыянерамі.

Як адзначыў старшыня аб’яднання «Маладая Беларусь» Зміцер Каспяровіч, такая салідарнасць важная, паколькі, улады, якія, па яго словах, з’яўляюцца ідэйнымі нашчадкамі сталінізму, спрабуюць пасеяць у грамадстве атмасферу страху. У сваю чаргу жонка палітыка Вячаслава Сіўчыка, які знаходзіцца ў эміграцыі, Галіна, заявіла, што не разумее, «за што сядзяць у няволі людзі, якія хацелі ўдзельнічаць у выбарах. На яе думку, беларуская рэчаіснасць з’яўляецца «сюррэалістычнай, жахлівай і абсурднай», перадае БелаПАН.

Актывістка арганізацыі «Малады фронт» Ганна Шаруба заявіла, што памяць аб расстраляных у Курапатах заклікае адстойваць права на лепшую будучыню. А актывістка Ганна Шапуцька заклікала ўлады спыніць рэпрэсіі і аддаць уладу народу, захаваўшы тым самым жыцці людзей. Яна таксама запрасіла да малітвы за вызваленне апазіцыянераў, якая штодня праводзіцца ў 20:00 у Мінску каля Чырвонага касцёла.

У Мінску затрымалі семярых апазіцыянераў

Некалькімі гадзінамі раней у Мінску людзі ў цывільным з рацыямі затрымалі семярых моладзевых актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, калі тыя праходзілі праз Кастрычніцкую плошчу ў бок ГУМа. Сярод затрыманых былі Алег Корбан, Аляксандр Стапаненка, Дзмітры Байкоў, Алег Кіроль, Дзмітры Сільчанка, Міхаіл Мікуліч, Захар Міхалкін, паведамляе сайт АГП.

Затрыманых затым пасадзілі ў аўтобус, што стаяў ля будынка Палаца Рэспублікі. Іх даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёну Мінску, адкуль праз некалькі гадзін вызвалілі без складання пратаколаў.

Как вам новость?