Беларусы здымаюць пра экалогію: новы ролік у Байнэце

Серыя відэаролікаў "Культура пачынаецца з цябе" працягвае пападаць у сеціва, на старонкі сацыяльных сетак і крупных СМІ. У новым роліку “Экалогія пачынаецца з цябе” на плячах людзей з’яўляюцца пакеты са смеццем, якія з цягам часу становяцца толькі цяжэй, а людзі працягваюць цягнуць іх на сабе, нават не заўважаючы гэтага.

Ініцыятыва ладзіцца Майстэрней сацыяльнага кіно, якая была створана, каб рабіць грамадскія праблемы Беларусі і варыянты іх рашэння больш нагляднымі. Майстэрня звярнулася да беларускага бізнэса, каб разам стварыць добрую сацыяльную рэкламу. Вытворцы ўдзячны за падтрымку праекта мабільнаму аператару Velcom, інтэрнэт-правайдару «Атлант Тэлекам», кaмпаніі «Хенкель Баўтэхнік».

Усе папярэднія іміджавыя ролікі, «Яднай у сабе культуру!«, «Мова пачынаецца з цябе«, а таксама новае відэа «Экалогія пачынаецца з цябе» аўтары плануюць паказаць шырокай аўдыторыі з дапамогай тэлебачання.

Как вам новость?
Головоломки