«Агульная дыктоўка» адбылася ў Мінску ў мiнулую суботу ўпершыню. Напiсаць дыктант па беларускай мове ў Нацыянальную бібліятэку прыйшлі амаль 200 чалавек.
«На працягу некалькіх гадоў наша кампанія надае вялікую ўвагу аднаўленню гісторыі і пераемнасці культурнай спадчыны. З пачатку мінулага года ААТ «Лідскае піва» размаўляе па-беларуску і падтрымлівае разнастайныя праекты культурнага кшталту. «Агульная дыктоўка» – адзін з карпаратыўных сацыяльных праектаў, які працягнуў гэты накірунак. Мы бачым жаданне моладзi i людзей сталага ўзросту карыстацца беларускай мовай, пашыраць яе ўжыванне. Таму мы будзем працягваць натхняць беларусаў размаўляць на роднай мове», — адзначыла менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Лідскае піва» Наталля Яфімкіна.
Для дыктанта была абраная «Мiнская гicторыйка» — кароткае апавяданне Мiхаiла Валодзiна са зборнiка «Наш стары добры Вавілон». Чытаў дыктант рэжысёр, прадзюсар Iван Пінігін. Азнаёмiцца з арыгіналам тэксту ўжо можна на сайце lidskae.by.
«Я марыла аб тым, каб мы, беларусы, зрабілі нешта такое агульнае для нас, адукацыйнае і, зразумела, беларускамоўнае. Каб мы размаўлялі і пісалі па-беларуску і рабілі гэта пісьменна. На «Агульнай дыктоўцы» мая мара пачынае здзяйсняцца. Удзельнікi, якiя сабралiся ў Нацыянальнай бібліятэцы, зрабілі крок да сябе і да нашай мовы – і такім чынам распачынаюць новую беларускамоўную гicторыю. Сёння гэта надзвычай важна», — адзначыла фiлолаг, каардынатар праекта «Майстэрня слова» Iна Хазеева, словы якой былi сустрэтыя авацыямi ўдзельнiкаў.
Пасля дыктоўкi ўдзельнiкi маглi пагуляць у беларускія настольныя гульні, сфатаграфавацца і пачаставацца прысмакамі.
ААТ «Лідскае піва» — найстарэйшы з дзейных бровараў Рэспублікі Беларусь. Завод у г. Ліда быў заснаваны ў 1876 годзе мешчанінам Носелем Пупко. У гэтым жа годзе была звараная першая партыя піва. Прадпрыемства ніколі не спыняла сваю працу, нават у часы войнаў і рэвалюцый. З 1920 г. завод пачаў выпускаць квас, з 1937 г. — газіраваныя напоі. З 1998 г. завод першым у рэспубліцы пачаў разліваць піва ў кегі. У 2016 г. прадпрыемства адзначыла 140-годдзе.