Аб’яднанне культурных прадстаўніцтваў стран ЕС (EUNIC) у Беларусі ўпершыню адзначае Еўрапейскі дзень моваў

У лютым гэтага года Беларусь стала чарговай краінай Еўропы, дзе пачаў працаваць кластар EUNIC – Аб’яднанне культурных прадстаўніцтваў краін Еўрапейскага Саюза. Напачатку верасня ў рэзідэнцыі пасла Аўстрыі прайшла афіцыйная прэзентацыя EUNIC для беларускіх дзяржаўных ўстаноў і прадстаўнікоў культуры. Прэзідэнт кластара Якаб Рачак (Гётэ-Інстытут) распавёў пра мэты і структуру гэтай арганізацыі, якая дзейнічае ў больш чым 90 краінах свету. У наступным годзе Мінскі кластар EUNIC прысвеціць сваю дзейнасць пытанням міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.

У чацвер, 26 верасня, ва ўсім свеце будзе адзначацца Еўрапейскі дзень моваў. З гэтай нагоды EUNIC правядзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Мінска спецыяльную акцыю. З 16:00 да 19:00 усе зацікаўленыя змогуць узяць удзел у эксклюзіўным фармаце – СПІКДЭЙТЫНГУ. Па пяць хвілін на кожную размову – і за дзве гадзіны вы атрымаеце ўяўленне адразу аб цэлым шэрагу еўрапейскіх моваў. Акрамя гэтага, гасцей будзе чакаць  кніжная шафа з лепшымі еўрапейскімі выданнямі апошняга часу і спецыяльная віктарына са шматлікімі прызамі.

Членамі EUNIC у Мінску з'яўляюцца: Польскі Інстытут у Мінску, Гётэ-Інстытут у Беларусі, Дацкі Інстытут культуры, Інстытут Дантэ Аліг'еры, Пасольства Аўстрыі ў Мінску, Пасольства Францыі ў Мінску і Пасольства Італіі ў Мінску.

Как вам новость?
Головоломки