Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны прызнаўся ў любові да Беларусі

Пра гэта народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Ігар Гузь напісаў у «Фэйсбуку».

– Я люблю Беларусь. Але з 2016 года я не магу ўехаць у гэтую краіну. Забарона ўезду на пяць гадоў і штамп у пашпарце («Чорная пазнака» ад Аляксандра Лукашэнкі). Гэта здарылася другі раз. Папярэдняя гісторыя доўжылася з 2005 да 2010 года. Так здарылася, што знаходзячыся на мінулым тыдні на мяжы нашых краінаў, я не змог не скарыстацца магчымасцю ўсё ж пабываць у мілай для душы братэрскай краіне. Усім сябрам з Беларусі – сяброўскае прывітанне і прамяні падтрымкі ў барацьбе за незалежную Беларусь без кайданоў Расейскай імперыі. 

Прэс-служба Народнага дэпутата Украіны Ігара Гузяя

Как вам новость?
Головоломки