Вядомы план ушанавання памяці Кастуся Каліноўскага ў Вільні

Беларускі грамадскі камітэт ушанавання памяці паўстанцаў 1863-1864 гадоў інфармуе грамадства пра папярэдні план мерапрыемстваў з нагоды пахавання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні.

22 лістапада, пятніца

10.00 –11.30 – Развітанне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход свабодны).

12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

14.00 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
20.00 –  Канцэрт гурта "Dzieciuki" у музычным тэатры Legendos Klubas (Kalvarijų g. 85)
 

23 лістапада, субота

11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B);
13:00 —  Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі*

16:00 —   "Містэрыя": гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг.*

18:00 —  "Паўстанцкі ланцуг". Жалобнае грамадскае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы*
 

* —  Час можа ўдакладняцца. Месца будзе агучана неўзабаве.

24 лістапада, нядзеля

12:00 — Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за спачын паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17)

 

14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св.Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17)

 

Как вам новость?
Головоломки