77-гадовую бабулю за гандаль наркотыкамі пасадзілі на пяць гадоў

03.03.2010 14:31
Архив Редакция

Другога сакавіка набыў моц прысуд адносна 77-гадовай жыхаркі Баранавіцкага раёна. Суд прызнаў састарэлую жанчыну вінаватай у незаконным набыцці з мэтай збыту, захоўванні і незаконным збыце макавай саломкі. Яна была асуджана да пяці гадоў пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці. Пенсіянерка сваю віну прызнала і прысуд не абскардзіла.

Крымінальная справа ў дачыненні састарэлай жанчыны была ўзбуджана 17 лістапада 2009 года па факце збыту ёю 73 грамаў наркатычнага рэчыва, паведамляе БелаПАН.

Прысуд па яе справе быў вынесены 18 лютага 2010 года. Выкананне пакарання, па рашэнні суда, адтэрмінавана на тры гады.

Как вам новость?
Головоломки