Цэнтрабанк Расіі выступае за гнуткасць курсу беларускага рубля

Цэнтральны банк Расіі выступае за вялікую гнуткасць курсу беларускага рубля, у тым ліку абменнага курсу для насельніцтва. Аб гэтым 25 красавіка заявіў першы намеснік старшыні Цэнтрабанка Расіі Аляксей Улюкаеў. "Мы хацелі б бачыць большую гнуткасць курсу", — заявіў ён. 

У цяперашні час сітуацыя на валютным рынку ў Беларусі па-ранейшаму застаецца досыць складанай. Курс абмену валют у банках не перавышае дапушчальныя Нацбанкам Беларусі 2%, аднак на "чорным" рынку курс даляра вар'іруецца ад 3,5 тыс. рублёў да 4,5 тыс. рублёў, на пазабіржавым — да 5,4 тыс. рублёў (курс Нацбанка на 26 красавіка — 3,048 тыс. рублёў), перадае БелаПАН.

Між тым, сітуацыя з планамі ўвядзення дадатковай сэсіі на Беларускай валютна-фондавай біржы, дзе курс беларускага рубля будзе фармавацца на аснове попыту і прапановы, застаецца нявызначанай. Ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка 25 красавікк заявілі, што аб планах па ўвядзенні дадатковай сэсіі ім нічога невядома.

Как вам новость?
Головоломки