Зімоўскі параўнаў беларускую ідэалогію з тэлевізарамі Apple

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі параўнаў мінулую і сучасную працу беларускай ідэалогіі з тэлевізарамі "Гарызонт" і Apple. "Калі мы стаялі ля вытокаў беларускай ідэалогіі, яна выглядала як вялікі грувасткі тэлевізар "Гарызонт". Зараз жа ідэалагічная праца набыла высокатэхналагічны характар, і яе можна прыпадобніць кампактнаму тэлевізару Apple", — сказаў кіраўнік БТРК.

Па словах Аляксандра Зімоўскага, тыя тэзісы і ідэі, якія ляжаць "у аснове ідэалагічнай вертыкалі Беларусі, за апошнія восем гадоў вельмі змяніліся". "Цяпер праца ідэалагічнай вертыкалі ўскладнілася, набыла шматпланавы, кропкавы характар", — цытуе БелТА словы старшыні БТРК.

"Сумленна кажучы, я не ведаю, што такое ідэалогія, — распавёў Аляксандр Зімоўскі. — Вызначыць нейкую сутнасць ідэалогіі Беларусі як навуковы феномен, я не рызыкну. Проста ёсць ідэалагічная вертыкаль, якая працуе і арыентуецца на базавыя прынцыпы і ідэі. А гэтыя ідэі вядомыя: суверэнітэт Беларусі, дабрабыт народа і здольнасць народа выбіраць лідара, які гарантаваў бы суверэнітэт і дабрабыт".

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі таксама адзначыў, што з яго пункта гледжання "найболей удалымі ідэолагамі выступаюць практыкі". "Як казаў Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік прадпрыемства — гэта і ёсць галоўны ідэолаг, будзь то автобазар Донецк цi завод МАЗ", — сказаў Аляксандр Зімоўскі.

У якасці прыкладу старшыня БТРК прывёў у прыклад слова кіраўніка Рэчыцкага метызнага заводу. "Гэты чалавек выказаў тэзіс з двух слоў, якія раней ніхто з нашых ідэолагаў не выкарыстоўваў: філасофія і бізнэс, — распавёў Аляксандр Зімоўскі. — І паказаў, як можна гэтыя два словы паспяхова аб'яднаць у рамках аднаго прадпрыемства".

Как вам новость?