Першы беларускамоўны Telegrambot ад velcom

Кампанія velcom парадавала карыстальнікаў месенджара Telegram першым беларускамоўным ботам-генератарам навагодніх віншаванняў – velcom Vinshavanki, а таксама наборам святочных стыкераў.

Каляды і Новы год – час не толькі зазірнуць у будучыню, але і ўспомніць яркія моманты мінулага. Напярэдадні гэтых цёплых святаў кампанія velcom вырашыла раздзяліць з усімі беларусамі светлы настрой і падарыць часцінку радасці. Першы беларускамоўны бот-генератар віншаванняў для папулярнага мабільнага месенджара Telegram дапаможа скласці цудоўныя святочныя пасланні  для ўсіх вашых сяброў, калег і каханых!

Як гэта працуе

Каб пазнаёміцца з вясёлым ботам пад назваю velcom Vinshavanki, вам трэба выкарыстоўваць месенджар Telegram, якi лёгка ўсталяваць з Google Play, Windows Phone Store або AppStore на свой тэлефон ці нават кампутар.

 Распачніце камунікацыю, зрабіўшы наступныя крокі:

1.    Дадайце імя бота Vinshavanki або @vinshavatar у радок пошуку і націсніце Start.

2.    Напішыце, каго вы хочаце павіншаваць: напрыклад, мацi або брата.

3.    Скапіруйце віншаванне і адпраўце яго ў любым месенджары або праз СМС.

Першы беларускамоўны Telegrambot ад velcom

Дзеля таго каб вашае пасланне было яшчэ больш настраёвым і эмацыйным, velcom прыдумаў унікальныя беларускія стыкеры, якія таксама даступныя ў Telegram. Героямі ілюстрацый сталі заяц, вавёрка, лось і рысь – персанажы грашовых купюр, якія пайшлі ў гісторыю, але засталіся бадай самымі любімымі ў Беларусі.

 Першы беларускамоўны Telegrambot ад velcom

Спампуйце стыкеры і нават на адлегласці будзьце бліжэй адзін да аднаго. Цёплыя словы і шчырыя эмоцыі – тое, што так важна для кожнага з нас!

Как вам новость?
Головоломки