Беларускую азбуку можна вывучыць цяпер і з дапамогай планшэта

18.07.2013 11:32
Технологии

Для карыстальнікаў планшэтаў на платформе iOS стаў даступным праект маладога беларускага інтэрактыўнага выдавецтва Kinderfox – “Буквар: Родная азбука”. 

Для карыстальнікаў планшэтаў на платформе iOS стаў даступным праект маладога беларускага інтэрактыўнага выдавецтва Kinderfox – “Буквар: Родная азбука”. “Створаная беларусамi для беларусаў, азбука мае прафесійную анімацыю для кожнай літары, цікавыя міні-гульні для дзетак”, — паведамляецца на сайце праекта, адкуль буквар на роднай мове можна бясплатна спампаваць і ўсталяваць на свой планшэт. 

“Буквар: Родная азбука” створаны толькі  на платформе iOS. “У нас няшмат магчымасцяў, каб рабіць дадаткі і для андроідаў, якія зараз вельмі папулярныя сярод беларусаў. Калі ёсць жадаючыя зрабіць азбуку сумяшчальнай з сістэмай андроід, мы адкрытыя для супрацы”, — адзначыў Андрэй Залатар, стваральнік інтэрактыўнага буквара. 

Азбуку для дзяцей склалі вершы беларускага пісьменніка Кастуся Севярынца. 

Крыніца: naviny.by